Бабруйскі мастацкі музей імя Георгія Паплаўскага
Бабруйскі мастацкі музей імя Георгія Паплаўскага | |
---|---|
Профіль | мастацкі |
Заснаваны | 1976 |
Падпарадкаванасць | Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь |
Месцазнаходжанне | Магілёўская вобласць, Бабруйск, вул. М. Горкага, 28. |
Памеры фонду | 682 (2014) |
Дырэктар | Святлана Прывалава |
artbobruisk.museum.by (руск.) |
Бабруйскі мастацкі музей імя Георгія Паплаўскага — музей выяўленчага мастацтва ў Бабруйску (Беларусь).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Музей быў заснаваны 8 ліпеня 2009 года на базе «Выставачнай залы Бабруйска», якая вядзе сваю гісторыю з 1976 года, калі яе арганізаваў старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі Саюза мастакоў БССР Сямён Абрамаў, які на працягу з 1976 па 1989 год быў яе дырэктарам. Памяшканне выставачнай залы было самым буйным у Беларусі пасля мінскага Палаца мастацтва.
30 ліпеня 2012 года адбылося ўрачыстае адкрыццё музея для наведвальнікаў пасля рэканструкцыі памяшкання[1]. Музею было прысвоена імя знакамітага земляка, Народнага мастака Беларусі Георгія Паплаўскага.
Сёння музей мае 2 памяшканні ў Бабруйску: мастацкая галерэя па вул. М. Горкага, 28 і выставачная зала па вул. Сацыялістычнай, 100.
Місія музея — захаванне для будучага пакалення твораў прафесійных мастакоў, чыё жыццё і творчасць былі звязаны з Бабруйскім краем.
Мастацкі фонд музея пачаў фарміравацца з 2004 года. Асноўнай экспазіцыяй на сённяшні дзень з’яўляецца экспазіцыя твораў бабруйскіх мастакоў з 1960-х гадоў па 2016. На 2014 год колькасць адзінак захоўвання асноўнага фонду — 682. Найбольш адметныя калекцыі: сучасная мастацкая кераміка, графіка Георгія Паплаўскага, Людвіга Асецкага, Юрыя Нікіфарава, творы Валерыя Назарава (мастака-пастаноўшчыка кінафільма «Анастасія Слуцкая»), расійскага жывапісца Мікалая Давыдава, беларускіх жывапісцаў Паўла Масленікава, Эдуарда Белагурава, Леаніда Марчанкі, Максіма Калтыгіна, Уладзіміра Рубцова, Уладзіміра Дамарада і іншых.
Сярод маладых мастакоў, якія творы папоўнілі экспазіцыю музея — Жанна Будэйка, Наталля Марчанка, Уладзімір Канцадайлаў, Алег Захарэвіч, Ірына Кустава, Марына Арасланава.
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў экспазіцыі музея прадстаўлена габеленам, батыкам і пано з скуры.
Музей з’яўляецца арт-пляцоўкай да штогадовых міжнародных пленэрах па кераміцы у Бабруйску «Арт-Жыжаль», якімі з 2003 года творча кіруе мастак-кераміст Валерый Калтыгін, старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі Беларускага саюза мастакоў.
У 2006 годзе жыхар Бабруйска Віталь Сакалоў перадаў у дар роднаму гораду калекцыю узораў мінералаў і горных парод, якая з’яўляецца другой па велічыні ў Беларусі, пасля той, што сабраная ў Музеі землязнаўства геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Экспанаты калекцыі папоўнілі дапаможны фонд музея на 988 прадметаў. Значная іх частка прадстаўлена ў пастаяннай экспазіцыі «Жывапіс зямлі», якая адкрылася ў музеі ў чэрвені 2014 года[2].
Зноскі
- ↑ museum.by Бабруйскі мастацкі музей(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2018. Праверана 3 чэрвеня 2016.
- ↑ Город художников, «столица керамики» и коллекция камней. Репортаж из Бобруйского художественного музея Архівавана 6 мая 2018.